24.12.2021г. Выстава кніг “Навагодні свет цудаў”

Набліжаецца Новы год. Гэта цудоўнае і чароўнае свята, якое падабаецца і дарослым, і дзецям. У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” таксама пануе святочная атмасфера. Бібліятэкар падрыхтавала для сваіх карыстальнікаў святочную выставу кніг “Навагодні свет цудаў”, на якой дзеці змогуць знайсці кнігі і цікавыя казкі пра Новы год. А таксама для навагодняга настрою створана цікавая фотазона.