14.01.2022г. Завочная экскурсія “Краса і таямніцы прыроды …”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў літаратурнага кружка “Знайка” прайшла завочная экскурсія “Краса і таямніцы прыроды…”, прысвечаная Дню запаведнікаў і нацыянальных паркаў. Юныя ўдзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй свята, даведаліся пра тое, для чаго ствараюцца запаведнікі, якія запаведнікі і нацыянальныя паркі ёсць на тэрыторыі Беларусі, аб важнасці і значэнні запаведнікаў, чым адрозніваюцца запаведнікі ад паркаў. Дзеці з вялікай цікавасцю праглядзелі відэафільм “Запаведныя месцы Беларусі”, пазнаёміліся з кнігамі прысвечанымі нацыянальным паркам і запаведнікам. Напрыканцы мерапрыемства прынялі актыўны ўдзел у гульнях і конкурсах экалагічнай тэматыкі, адказалі на пытанні віктарыны.