Да 190-годдзя з дня
нараджэння англійскага матэматыка, філосафа і пісьменніка-казачніка Льюіса
Кэрала (27.01.1832-1898) супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.
Кавалеўскага правялі для вучняў 3-4 класаў сярэдняй школы літаратурную
экспрэс-віктарыну “Краіна цудаў Льюіса Кэрала”. Спачатку бібліятэкар пазнаёміла
дзяцей з жыццёвым і творчым лёсам казачніка. Затым вучні з задавальненнем
адказалі на пытанні літаратурнай віктарыны па кнізе Л.Кэрала “Прыгоды Алісы ў краіне
цудаў”.