Да Сусветнага дня водна-балотных
угоддзяў у чытальнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага
аформлена кніжна-інфармацыйная выстава “Лёгкія планеты”. Прайшоў адкрыты
прагляд літаратуры па тэме. У прадстаўленых выданнях можна падкрэсліць шмат
цікавай і карыснай інфармацыі пра захаванне і рацыянальнае выкарыстанне
тарфянікаў, неабходнасць
беражлівых адносін да асяроддзя пражывання вадаплаўных птушак і важнасць
водна-балотных угоддзяў у экасістэме планеты Зямля Атрымаць адказы на пытанні, звязаныя з
воднымі ўгоддзямі, чытачы могуць у займальных і
навукова-папулярных кнігах, размешчаных на выставе.