3 лютага бібліятэкар філіяла “Канюхоўская
інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для школьнікаў трэцяга класа экалагічнае падарожжа “Не опоздай спасти мир”, прысвечанае
Сусветнаму дню водна – балотных угоддзяў. Падчас мерапрыемства паветраны шар
закінуў падарожнікаў у чароўны свет балот. Там хлопчыкі і
дзяўчынкі адкрылі для сябе шмат таямніц. Аказваецца, што балоты выконваюць ролю рэгулятара ў паверхневым
сцёку, падтрымліваюць біялагічную
разнастайнасць, чысцяць і захоўваюць ваду. У канцы падарожжа удельнікі падарожжа прыйшлі да адзінага меркавання, што балоты неабходна захоўваць і
аберагаць, бо без чыстай вады жыццё на зямлі можа спыніцца.