3 лютага ў філіяле “Пагранічная
сельская бібліятэка” да Года гістарычнай памяці прайшла завочная вандроўка па
родных мясцінах “Аб чым пяе крынічка”. Наведвальнікам і чытачам бібліятэкі
цікава было даведацца пра гістарычныя мясціны нашай малой радзімы, пазнаёміцца
з гісторыяй нашай мясцовасці. Жадаючыя мелі магчымасць звярнуць увагу на кніжную
выставу “На прасторах любай Беларусі”, на якой прадстаўлена разнастайная
літаратура пра Гродзеншчыну і Бераставіччыну.