Імя выдатнага беларускага
кампазітара, літаратара і мастака Напалеона Орды (1807-1883) звязана таксама з Бераставіччынай.
Да 215-годдзя з дня нараджэння Н.Орды ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы была
арганізавана кніжная выстава “З Бераставіччынай лёсам знітаваныя: Напалеон Орда”,
на якой былі прадстаўлены цікавыя альбомы і кнігі, прысвечаныя творчай спадчыне
мастака. У выданнях змешчаны замалёўкі з архітэктурай Бераставіцкага краю. Гэта
Малая і Мураваная Бераставіцы, Масаляны, Вайцехаўшчына, Клепачы, Кватары і
Краснік, дзе мастак пабываў у 1868 г.