16.02.2022г. Урок мужнасці “Месца подзвігу - Афганістан”

У ф
іліяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для дзяцей Масалянскай пачатковай школы прайшоў урок мужнасці “Месца подзвігу - Афганістан” (да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў). Афганская вайна 80-х… Яна яшчэ доўга будзе трывожыць і хваляваць нашы душы і сэрцы. Нашы воіны, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак, прынялі на сябе цяжар гэтай вайны. На ўроку прагучалі вершы аб афіцэрах і салдатах, якія прайшлі праз Афганскую вайну. Дзеці прыйшлі да высновы, што патрыятызм, любоў да Радзімы, адданасць ёй, імкненне абараняць ад ворагаў сваімі справамі, служыць інтарэсам сваёй краіны – пачуццё вялікае і неабходнае, пачуццё абавязку.