18.02.2022г. Віктарына “З любоўю да роднага слова”.

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” у рамках Міжнароднага дня роднай мовы завітала ў дзіцячы садок, каб правесці віктарыну “З любоўю да роднага слова”. Бібліятэкар правяла розныя конкурсы і гульні на беларускай мове. Пераводзілі з рускай мовы на беларускую словы. Разгадвалі загадкі беларускіх пісьменнікаў. Вучыліся гаварыць скарагаворкі на роднай мове. Слухалі беларускія народныя казкі.