6 сакавіка ў філіяле “Масалянская інтэграваная сельская
бібліятэка” прайшоў літаратурна-музычны вечар “Светлы месяц сакавік” для
ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Перад святочным днём 8 Сакавіка
ад бібліятэкара ў адрас жанчын гучалі
вершы і музычныя віншаванні. Таксама прысутныя пазнаёміліся ў бібліятэцы з
выставай-віншаваннем “Няхай сонца свеціць для мамы!”