11
сакавіка ў філіяле “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” для школьнікаў
6-7 класаў сумесна з ДУА “Канюхоўскі яслі-сад-сярэдняя школа” адбыўся ўрок прававых ведаў “Чалавек. Закон. Абавязак”, прысвечаны Дню Канстытуцыі
Рэспублікі Беларусь. Падчас мерапрыемства школьнікам распавялі, што асноўны закон нашай краіны некалькі разоў удасканальваўся, а вышэйшая каштоўнасць - чалавек, яго
правы, свабоды і гарантыі. У канцы ўрока падвялі вынік аб важнасці мінулага
рэферэндуму для кожнага грамадзяніна нашай краіны.