Вялікім здабыткам раённай
бібліятэкі з’яўляюцца літаратурныя творы сталых жыхароў Бераставіччыны. Падчас
урачыстага сходу, прысвечанага 35-годдзю Бераставіцкай раённай арганізацыі
“Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў”, працавала кніжная выстава
“Творчае жыццё нашых ветэранаў”, якую падрыхтавалі супрацоўнікі Бераставіцкай раённай
бібліятэкі. Выстава прапанавала ўдзельнікам святочнай сустрэчы пазнаёміцца з
вершамі, апавяданнямі, краязнаўчымі работамі і нарысамі нашых знакамітых
бераставічан-ветэранаў. Гэта Мікалай Пацэнка, Мікалай Зданчук, Канстанцін
Богуш, Галіна Румак, Марына Дзегцярова, Ала Лагада, Канстанцін Станкевіч,
Сяргей Габрусевіч, Святлана Пракопік і інш. На працягу многіх гадоў выданнем
зборнікаў твораў нашых аўтараў займаецца аддзел маркетынгу Бераставіцкай
раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага.