26.02.2022г. Кніжная выстава-вернісаж “Мае вобразы – гэта вобразы эпохі” да 100-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі М.А.Савіцкага.

 Герой Беларусі, народны мастак Беларусі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, акадэмік Міхаіл Андрэевіч Савіцкі (1922 – 2010) па праву лічыцца гонарам і сімвалам сучаснай Беларусі. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака супрацоўнікі раённай бібліятэкі падрыхтавалі для сваіх наведвальнікаў кніжную выставу-вернісаж “Мае вобразы – гэта вобразы эпохі”, на якой былі прадстаўлены альбомы і знакамітыя серыі карцін “Лічбы на сэрцы”, ”Чорная быль”  М.А.Савіцкага. Асобная тэма ў творчасці мастака – “Жанчына”, адлюстраваная ў вобразах мадонны, партызанкі, гаспадыні, матулі. Ёсць у мастака і тэма працы на роднай зямлі, і тэма пра хлеб. Кнігі на выставе ярка адлюстроўваюць творчую спадчыну выдатнага беларускага майстра з Віцебшчыны.