Падчас школьных вясновых канікул штогод праходзіць
Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” першага
красавіка была арганізавана кніжная гасцёўня пад назвай “Вандроўка па кніжных
старонках”. У гэты дзень у госці ў бібліятэку былі запрошаны вучні пачатковых
класаў мясцовай школы. Бібліятэкар нагадала дзецям правілы паводзін у
бібліятэцы, разам прыгадалі правілы карыстання кнігамі. Дапытлівыя дзеці хочуць ведаць аб усім на свеце і
задаюць пытанні: як? навошта? чаму? Дзеці мелі
магчымасць самастойна выбраць і пачытаць рознакаляровыя і цікавыя кнігі на свой
густ, папоўніць свае веды і пашырыць
кругагляд.