Руская
народная прыказка абвяшчае: “Здоровье не купишь, его
разум дарит”. Сапраўды, чалавек сам творца свайго здароўя.
У Сусветны дзень здароўя ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”
прайшло бібліятэчнае апытанне “Здаровы лад жыцця. Што вы ведаеце пра гэта?». Дашкаляты з ДУА «Яслі-сад аг. Пагранічны” разам з бібліятэкарам
высвятлялі, што ж трэба рабіць, каб быць здаровымі. Дзеці
адказвалі
на пытанні анкеты, адгадвалі загадкі на тэму здароўя,
узгадалі пра асабістую гігіену, пагаварылі пра смачную і карысную ежу і пра
тое, што можа дрэнна адбіцца на нашым здароўі. Падчас мерапрыемства прагучалі ўрыўкі з казак Карнея
Чукоўскага «Мойдодыр» і «Федорино горе», з казкі Аляксея Талстога «Залаты
ключык, або Прыгоды Бураціна», а таксама дзеці ўзгадалі літаратурных дактароў. У
канцы мерапрыемства дзеці прыйшлі да высновы, што, каб быць здаровым, трэба
захоўваць чысціню, правільна харчавацца, займацца спортам, выконваць рэжым дня.