Біліятэкар філіяла “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для юных чытачоў урок інфармацыйнай культуры “Чамучкіны кніжкі”. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з раздзеламі галіновай літаратуры і наведалі выставу "Прафесія мой лёс". Мэтай мерапрыемства было растлумачыць, як нашы дзіцячыя захапленні могуць дапамагчы ў выбары прафесіі. Напрыклад, для дзяцей якія захапляюцца машынабудаваннем будзе цікавы раздзел "Тэхнічныя навукі", а для тых хто хоча стаць лекарам падыдуць кнігі з раздзела "Ахова здароўя. Медыцынскія навукі”. Фінальнай кропкай мерапрыемства стаў свядомы і захапляльны выбар кніг для хатняга чытання па сваіх інтарэсах.