Напярэдадні Сусветнага дня Зямлі, які
адзначаецца 22 красавіка, супрацоўнікі Бераставтцкай раённай бібліятэкі правялі
для вучняў малодшых класаў эка-інфарміну “И нам дана на всех одна планета
хрупкая Земля”, падчас якой пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй заснавання Сусветнага
дня Зямлі, а таксама з сімволікай Дня Зямлі – афіцыйным сімвалам Зямлі і
неафіцыйным сцягам Зямлі. Бібліятэкар расказала вучням, што гэта свята з’яўляецца
самым карысным і гуманным, якое прысвечаны ахове навакольнага асяроддзя,
азеляненню планеты. Дзеці паўтарылі разам з бібліятэкарам, замацавалі і пашырылі атрыманыя ў школе веды аб прыродзе
роднага краю, а таксама пазнаёміліся з маляўнічымі выданнямі, прадстаўленымі на кніжнай выставе "Зямля - наш агульны дом".