05.05.2022г. Гістарычны экскурс “Беларусь памятае! Маленькія героі Вялікай Айчыннай вайны” да Дня Перамогі.

 У рамках Тыдня памяці "Мужнасці вечны агонь" напярэдадні Дня Перамогі Бераставіцкая раённая бібліятэка запрасіла малодшых школьнікаў сярэдняй школы на гістарычны экскурс “Беларусь памятае! Маленькія героі Вялікай Айчыннай вайны”, прысвечаны памяці юных герояў-антыфашыстаў. Вучні даведаліся пра жыццё і подзвігі дзяцей, імёны якіх увайшлі ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны: Лёні Голікава, Валі Зенкінай, Зіны Партновай, Марата Казея, Валі Коціка, Тані Савічавай. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар правяла агляд кніг, прадстаўленых на выставе “Летапіс Вялікай Перамогі”, і пазнаёміла дзяцей з творамі С.Аляксеева, серыяй кніг пра піянераў-герояў, зборнікамі  і ілюстраванымі выданнямі пра Вялікую Айчынную вайну. Вучні прачыталі вершы і ўрыўкі з твораў вядомых паэтаў і пісьменнікаў, прысвечаныя маленькім героям вайны.