07.05.2022г. Час мужнасці “Загінуў у першыя дні вайны…”, да 130-годдзя з дня нараджэння Івана Пракопавіча Міхайліна (1892-1941), генерал-маёра, загінуўшага ў першыя дні вайны на Бераставіччыне, на пасяджэнні патрыятычнага клуба “Пошук”.
Чарговае пасяджэнне патрыятычнага клуба “Пошук” было
прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння Івана Пракопавіча Міхайліна,
генерал-маёра, намесніка камандуючага Беларускай (Заходняй) Асобай ваеннай
акругі, загінуўшага 23 чэрвеня 1941 г. на тэрыторыі Бераставіччыны. Супрацоўнік
Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўкага пазнаёміла вучняў з
біяграфіяй І.П.Міхайліна, расказала гісторыю пошуку магілы загінуўшага
генерала. У 1975 г. яго астанкі былі перапахаваны ў Вялікай Бераставіцы ў
брацкай магіле каля помніка Смуткуючай маці.
Два сына І.П.Міхайліна неаднаразова наведвалі Бераставіцу і перадалі ў
мясцовы музей каштоўныя дакументы аб сваім бацьку.