У філіяле “Масалянская
інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна памяці “У нашых сэрцах памяць
аб кожным чацвёртым” (да Дня Перамогі). У кожнага
чалавека ёсць свая гадзіна памяці, звернутая да мінулага. Вайна 1941-1945 гадоў
пакінула глыбокую рану ў душах і сэрцах многіх людзей. Гэтая вайна сапраўды
была страшная і доўгая... Праходзяць дні, змяняюцца пакаленні, але нязменнай застаецца памяць аб
свяшчэннай Перамозе. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што
менавіта ім, маладым, трэба памятаць пра гэта, ведаць і паважаць герояў,
паважаць іх подзвігі, паважаць ветэранаў, якія змагаліся, не шкадуючы свайго
жыцця дзеля светлай будучыні, дзеля шчасця на зямлі.