У філіяле “Алекшыцкая
сельская бібліятэка”
прайшоў відэаўрок “Наш
герб. Наш гімн.
Наш сцяг”.
Навучэнцы пачатковых класаў даведаліся шмат новага: пра што расказвае герб,
сцяг, гімн Беларусі. Вызначылі значэнне элементаў, намаляваных на гербе і сцягу, а таксама значэнне іх колераў. Дзеці даведаліся аб ролі і значэнні
сімволікі ў жыцці кожнага чалавека і краіны ў цэлым. Праглядзелі відэафільм “Герб,Гімн,Сцяг”, а таксама адказалі на пытанні віктарыны “Ты жывеш у Рэспубліцы Беларусь”.