14.05.22г. Гульнявая праграма “Я, ты, ён, яна – разам дружная сям’я”

 14 мая ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гульнявая праграма для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросу “Я, ты, ён, яна – разам дружная сям’я”. Падчас гульні дзеці разгадвалі красворды, адказвалі на цікавыя пытанні, гулялі ў гульні і ўдзельнічалі ў конкурсах.Настрой у прысутных быў проста цудоўны.