17.05.2022г. Інфармацыйнае паведамленне “Жыццё перш за ўсё – primum vivere ” да Сусветнага дня памяці ахвяр СНІду – 15 мая .

 Сусветны дзень памяці ахвяр СНІДу сёлета адзначаецца 15 мая. Праводзіцца ён з мэтай звярнуць увагу грамадскасці на праблемы ВІЧ-СНІД, успомніць аб тых, хто памёр ад СНІДу, выказаць салідарнасць з людзьмі, якія жывуць з ВІЧ, інфармаваць грамадства і прымусіць задумацца над тым, што праблема ВІЧ-інфекцыі можа закрануць кожнага з нас. У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для вучняў старшых класаў прайшло інфармацыйнае паведамленне “Жыццё перш за ўсё – primum vivere ”. Бібліятэкар расказала аб той рэальнай пагрозе, якая нясе для чалавецтва сіндром набытага дэфіцыту – хвароба, якая з’яўляецца апошняй стадзіяй развіцця ВІЧ-інфекцыі. Акрамя таго, супрацоўнік бібліятэкі ўспомніла імёны тых знакамітых людзей, якія жывуць з гэтым дыягназам, і тых вядомых асоб, якія пайшлі з жыцця ад СНІДу, а таксама пазнаёміла з матэрыяламі інфармацыйнай выставы “Паядынак са СНІДам”.