У Год гістарычнай
памяці 28 мая ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшлі
гучныя чытанні “Маёй сілы крыніца – родны край – Беларусь”. Дзеці разам з
бібліятэкарам чыталі ўслых вершы беларускіх паэтаў пра нашу любімую Радзіму. Пасля
ўсе разам абмяркоўвалі прачытанае. Падчас мерапрыемства дзеці атрымалі цікавыя
звесткі аб культурных мясцінах нашай сінявокай Беларусі. Вельмі прыемна, што дзеці
ведаюць шмат вершаў пра наш родны край.