3 чэрвеня бібліятэкар
філіяла “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” запрасіла дзяцей лагера
“Сонейка” на бібліятэчны пікнік “Хай зіхацяць дзіцячыя вочы”. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і
дзяўчынкі пабывалі ў кніжнай дзяржаве. Пазнаёміліся з дзевятым цудам сусвета
– кнігай. Мы настолькі прывыклі да
гэтага тварэння чалавецтва, што рэдка задумваемся над яго каштоўнасцю. Любімая
кніга заўсёды ляжыць пад рукой і, як сапраўдны сябар, гатовая ў любую хвіліну
прыйсці на дапамогу. Навучыць, параіць, падбадзёрыць, расказаць, падняць
настрой.