17.06.22г. Гадзіна гісторыі “Гістарычная памяць народа"

17 чэрвеня для ўдзельнікаў лагера Сонейкаў філіяле Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка прайшла гадзіна гісторыі Гістарычная памяць народа». Чалавецтва заўсёды было багата на таленты. Жылі такія людзі і на Беларусі. Яны пакінулі пасля сябе спадчыну, якой мы, нашчадкі, можам ганарыцца. Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі кніжную выставу 2022 - Год гістарычнай памяці, даведаліся пра гістарычныя мясціны Беларусі, здзейсніўшы віртуальнае падарожжа па памятных месцах нашай краіны. Напрыканцы сустрэчы кожны з дзяцей адказаў на пытанне Гісторыка-культурная спадчына Радзімы гэта....