“Тут Радзімы маёй
пачатак” - пад такім дэвізам прайшоў чарговы, адзінаццаты фестываль польскай
культуры і побыту “Эйсмантаўскі фэст”.
За час свайго існавання “Эйсмантаўскі фэст” стаў візітоўкай
Бераставіччыны і сімвалам трывалых міжнацыянальных добрасуседскіх адносінаў,
якія існуюць у нашым раёне. У павільёне Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя
В.М.Кавалеўскага дзейнічала кніжна-ілюстрацыйная выстава пад назвай “Жывая
культура продкаў”, якая знаёміла жыхароў аграгарадка Вялікія Эйсманты і
шматлікіх гасцей з культурай і традыцыямі беларусаў і іншых народаў Беларусі, а
таксама з краязнаўчымі выданнямі, і, у прыватнасці, з гісторыяй аграгарадка
Вялікія Эйсманты і “Эйсмантаўскага фэсту”, з біяграфіямі знакамітых людзей,
звязаных з эйсмантаўскай зямлёй. Для самых маленькіх жыхароў аграгарадка
бібліятэкары прапанавалі гульнявое асарці “Сусвет дзяцінства” з віктарынамі,
загадкамі і творчай лабараторыяй. Тут
таксама можна было згуляць у аэрахакей.