Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага прыняла ўдзел у святочным
раённым мерапрыемстве “ColorFest”, прысвечаным Дню моладзі, які адзначаецца ў Беларусі ў
апошнюю нядзелю месяца. Супрацоўнікі бібліятэкі прадставілі кніжную выставу “Маладзёжная
галактыка”, якая запрашала моладзь чытаць разнастайную літаратуру, бо дзякуючы
чытанню фарміруецца вобразнае мысленне, што дабратворна адбіваецца на развіцці асобы
ў цэлым. Бібліятэкар прапанавала кожнаму жадаючаму ўнесці свой уклад у
стварэнне эмблемы Дня моладзі. Тут таксама можна было пагуляць
у аэрахакей.