Вось і скончыўся першы месяц
летніх дзіцячых канікулаў. На працягу чэрвеня ў філіяле “Пагранічная сельская
бібліятэка” да ўвагі дзяцей-чытачоў дзейнічаў кніжны хіт-парад “Раім
прачытаць!”. Для кніжнай выставы былі падобраны кнігі з фонду бібліятэкі:
лепшыя творы беларускіх, рускіх і замежных пісьменнікаў, самыя сучасныя кніжныя
навінкі. Кніжны хіт-парад прапанаваў дзецям пазнаёміцца з казкамі, смешнымі апавяданнямі,
вершамі, творамі класічнай літаратуры.
.
.