20.08.2022г. Віктарына “Каштоўнасці беларускай дзяржаўнасці”

20 ліпеня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” да Года гістарычнай памяці была праведзена віктарына “Каштоўнасці беларускай дзяржаўнасці”. Мэтай мерапрыемства было пазнаёміць дзяцей з адметнасцю нашай краіны, пашырыць іх кругагляд. Дзеці адказвалі на цікавыя пытанні віктарыны, а адказы на некаторыя з іх змаглі знайсці на старонках кніг з фонду бібліятэкі.