На бібліятэчнай пляцоўцы ў скверы імя 500-годдзя Вялікай
Бераставіцы бібліятэкары Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі для дзяцей конкурсна-забаўляльны
бліц-турнір “Вясёлая юмарына”. Юным чытачам былі
прапанаваны самыя вясёлыя кнігі дзіцячых пісьменнікаў: В. Драгунскага, В.
Постнікава, Л. Камінскага і інш. У іх творах прысутныя бачаць сваіх аднагодкаў,
такіх жа няўрымслівых і дапытлівых. Хлопцы і дзяўчынкі адказвалі на пытанні
прапанаванай віктарыны аб школе, разгадвалі крыжаванкі, ўспаміналі школьныя
анекдоты. Разважаючы пра герояў прапанаваных кніг, успаміналі пацешныя выпадкі
і сітуацыі са свайго жыцця. Мерапрыемства
прайшло вельмі цікава і весела. Дзеці
атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і зарад добрага
настрою.