Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага
прыняла ўдзел у фестывалі сямейнага адпачынку “Family Fest”,
што па традыці прайшоў у аграгарадку Алекшыцы Бераставіцкага раёна. Супрацоўнікі
бібліятэкі падрыхтавалі пазнавальна-забаўляльную праграму “Пад сямейным парасонам”.
На бібліятэчнай пляцоўцы дзейнічала
выстава “Рэцэпты сямейнага шчасця”, на якой была прадстаўлена літаратура для
дзяцей; працаваў “Спартыўны дворык” з аэрахакеем і настольным футболам.
Бібліятэкары прапанавалі гасцям скласці рэцэпт свайго сямейнага шчасця і ўпісаць
яго ў графы красворда. Юныя жыхары і госці аграгарадка актыўна ўключыліся ў
гульнявую конкурсную праграму “Куфэрак сямейнага шчасця” і ў працэс малявання
на вялікім лісце атрыбутаў шчаслівай сям’і.