У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага адбылася прэм’ера
кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Всемирное наследие ЮНЕСКО: сокровища Беларуси”.
На выставе ўвазе чытачоў бібліятэкі былі прадстаўлены выданні, прысвечаныя помнікам
сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Беларусі: Белавежскай пушчы, Мірскаму замку, Палацу
Радзівілаў у Нясвіжы, сусветна вядомым геадэзічным збудаванням “Дуга Струвэ”. Наведвальнікаў бібліятэкі зацікавілі
маляўнічыя альбомы з фотаздымкамі архітэктурных помнікаў Беларусі.