У рамках абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі
2022” у Вялікай Бераставіцы на бібліятэчнай пляцоўцы адбылася прэзентацыя выставы
“Багацце зямлі Бераставіцкай”. Асабліва жыхароў
і гасцей Вялікай Бераставіцы зацікавілі раздзелы выставы, прысвечаныя развіццю
сельскай гаспадаркі раёна, героям працы і Заслужаным работнікам сельскай
гаспадаркі Бераставіцкага раёна, а таксама асобным постацям гісторыі
Бераставіцкага краю. На пляцоўцы працавала
фотазона “Бераставіца Магдэбургская”, на якой можна было зрабіць здымак побач з
макетам Бераставіцкай ратушы і партрэтам Юзэфіны Патоцкай, уладальніцы Вялікай
Бераставіцы ў 1774-1793 гг., легендарнай вавёркі бераставіцкага герба. Жадаючыя
таксама маглі атрымаць асалоду чытання ў бібліятэчным кафэ “Смачная кніга”. Супрацоўнікі бібліятэкі таксама правялі майстар-клас "Лепка з пластычнага цеста" на дзіцячай пляцоўцы "Гуляюць дзеці - гуляем мы", якая працавала на тэрыторыі летняга амфітэатра.