13.10.2022г. Гадзіна шчырасці “Я пра маму раскажу”

У філіяле Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” да Дня Маці прайшла гадзіна шчырасці “Я пра маму раскажу” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Мама - самы дарагі і блізкі для кожнага з нас чалавек. Немагчыма пераацаніць ролю маці ў жыцці чалавека. Падчас мерапрыемства ішла гаворка аб самых добрых, прыгожых і пяшчотных нашых мамах. Кожны пачуў ласкавыя словы, падзяку і віншаванне ў гэты вечар. А затым атрымалі салодкія пачастункі і весела разам правялі гадзіну шчырасці.