У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага адбылася
прэм’ера кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Незгасальны зніч духоўнасці народнай”, прысвечаная 110-годдзю з часу асвячэння касцёла Перамянення Божага ў Вялікай
Бераставіцы . Касцёл Перамянення Божага – выдатны помнік неагатычнага
дойлідства Беларусі, фундаваны Юзафам і Марыяй Касакоўскімі. На выставе
прадстаўлены фотаздымкі знешняга выгляду і інтэр’ера касцёла ў першыя гады яго
існавання, а таксама альбомы, у якіх змешчаны фатаграфіі помніка. Асобую ўвагу
чытачоў прыцягваюць фотаздымкі “Касцёльныя рэліквіі”: абраз Трокскай Божай
Маці, сцяг з вышыўкай “Маці Божая Вострабрамская”.