Бібліятэкар філіяла "Масалянская ІСБ", для дзяцей пачатковай школы, правяла цікавую
віктарыну “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына” (да Года
гістарычнай памяці). Дзеці з вялікай цікавасцю адказвалі на пытанні віктарыны.
Заданні закраналі тэмы па гісторыі Беларусі, прыродзе, знакамітых людзях,
звычаях і абрадах беларусаў. Для развіцця любога грамадства вельмі важна
захаваць і перадаць нашчадкам свой перажыты вопыт. Ведаць гісторыю – значыць
быць патрыётам сваёй радзімы. Дзеці таксама пазнаёміліся з кніжнай выставай
“Люблю я гісторыю роднага краю”.