9 снежня бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная
сельская бібліятэка” правяла для дзяцей мясцовай школы прававы
дыспут “Правы і абавязкі – два бакі жыцця чалавека” (да Дня правоў
чалавека). Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з законам “Аб правах
дзіцяці” (1993), прынялі ўдзел у сітуацыўнай гульне, спаборнічалі ў веданні
тэрмінаў і паняццяў па праву, прымяралі на сябе тыя ці іншыя прававыя сітуацыі
і знаходзілі рашэнні.