14 студзеня ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская
бібліятэка» прайшла чарговая сустрэча аматарскага аб'яднання «Чамучкі» «Снежная, чароўная казка зімы». Падчас сустрэчы
ўдзельнікі сустрэлі таямнічую мастачку - Чараўніцу Зіму. Яна распавяла дзецям,
адкуль пайшлі назвы зімовых месяцаў і пра звычай выстаўляць на акно запаленую
свечку, калі гаспадары напярэдадні Калядаў чакаюць у госці калядоўшчыкаў.