16 снежня ў філіяле “Масалянская інтэграваная
сельская бібліятэка” прайшоў вечар-успамін “Зазірнем ў сямейны альбом” для
ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Ладачкі”. Што такое
сямейны альбом? Гэта не проста старонкі з фатаграфіямі – гэта сямейная летапіс
у асобах. Кожная фатаграфія-гэта кавалачак жыцця, старонка жыццёвага шляху. У
кожнай сям'і ёсць фатаграфіі, якія надоўга пакідаюць памяць аб дарагіх людзях,
аб падзеях сямейнага жыцця. На наш вечар успамінаў госці прыйшлі таксама не з
пустымі рукамі. Кожны прынёс фотаздымкі са свайго сямейнага альбома. Прысутныя
зазірнулі ў сямейныя альбомы адзін аднаго. Гэта быў не проста прагляд
фатаграфій, а вечар цікаўных апавяданняў, кранальных успамінаў і жыццёвых
параўнанняў розных часоў і розных пакаленняў. Кожны з удзельнікаў мерапрыемства
расказаў таксама аб сямейных традыцыях, сямейных святах, аб смешных гісторыях,
якія адбыліся з роднымі, сябрамі. Больш за ўсё гасцей зацікавілі фотаздымкі
чорна-белага малюнка. Гэтыя старыя, пажоўклыя ад часу здымкі навеялі
настальгічныя ўспаміны ў старэйшага пакалення і цікавасць у больш маладога. На
здымках цяперашнія бабулі і дзядулі на суботніках, на працы ў полі, на ферме. А
таксама прырода, рака, вёска ў былыя гады проста растрывожылі, расхвалявалі
душу. Прыемныя людзі, прыемная сустрэча, прыемныя ўспаміны. Час праляцеў
непрыкметна. Адухоўленыя ўспамінамі госці пакідалі нашу ўтульную бібліятэку.