З надыходам зімы ў душы
ўзнікаюць асаблівыя пачуцці і жаданне правесці гэтую пару года весела і
радасна. Зіма радуе бадзёрым марозцам і іскрыстым снегам, надыходзячымі
святамі. Бібліятэкар філіяла "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла пазнавальную гадзіну “Жыццё звяроў
узімку”,
падчас якой з дзецьмі абмеркавалі змены ў жыцці раслін, жывёл і людзей зімой. Удзельнікі
адгадвалі загадкі , адказывалі па пытанні віктарыны па дадзенай тэме. Дзеці
даведаліся многа новага і цікавага, пераканаліся ў тым, што ўсе мы павінны
любіць і шанаваць прыроду.