Сучаснае жыццё нельга ўявіць без штодзённага
атрымання новай інфармацыі. Навукова-тэхнічны прагрэс павялічыў значэнне
інфармацыі, неабходнай для паўнацэннага жыцця людзей у сучасным грамадстве. З
развіццём інтэрнета і іншых інфармацыйных тэхналогій стала магчымым мець
зносіны, весьці перагаворы, атрымліваць патрэбную інфармацыю практычна з любой
кропкі нашай планеты. 26 лістапада грамадскасць усяго свету адзначае Сусветны
дзень інфармацыі. Менавіта 26 лістапада 1992 года пад эгідай Міжнароднай
Акадэміі Інфарматызацыі быў арганізаваны першы міжнародны форум па
інфармацыйным тэхналогіям і міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне
інфарматызацыі. У Бераставіцкай раённай бібліятэцыімя В. М.Кавлеўскага да гэтай
даты была арганізавана кніжная выстава “Інфармацыя. Упэўненасць. Поспех”. Наведвальнікаў бібліятэкі прывабілі навінкі
перыядычнага друку, у якіх яны знайшлі неабходную ім інфармацыю па розных пытаннях.