Для вучняў 2-га класа, наведвальнікаў прышкольнага лагера “Дружба”,
супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі літаратурны час “Дзеці
чытаюць творы Коласа і Купалы”, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння
беларускіх песняроў. Спачатку бібліятэкар коратка пазнаёміла дзяцей са старонкамі
жыцця Якуба Коласа і Янкі Купалы і іх творамі для дзяцей. Увазе школьнікаў былі прапанаваны кніжныя выставы, арганізаваныя ў раённай бібліятэцы да 140-годдзя з дня нараджэння беларускіх песняроў. Затым школьнікі слухалі і самі
чыталі ўрыўкі з вершаў і казак Янкі Купалы і Якуба Коласа.