У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для малодшых
школьнікаў, якія падчас зімніх канікул наведваюць прышкольны лагер “Дружба”, прайшоў
час патрыятызму “Вазьмі сабе ў прыклад героя!”, прысвечаны Году гістарычнай
памяці. Супрацоўнік бібліятэкі расказала дзецям пра подзвігі піянераў-герояў у
гады Вялікай Айчыннай вайны. Школьнікі даведаліся, як цяжка прыходзілася дзецям
у час ваеннага ліхалецця. Яны не толькі працавалі ў тыле і набліжалі Перамогу,
але і здзяйснялі подзвігі на палях бітваў. Сярод іх: Валя Коцік, Марат Казей,
Зіна Партнова, Лёня Голікаў, Валя Карабко, Саша Барадулін. Вучні вельмі ўважліва
слухалі гісторыі пра піянераў-герояў, актыўна дзяліліся адзін з адным сваімі
эмоцыямі і ўражаннямі.