27.01.2023г. Экспедыцыя памяці “Халакост на Гродзеншчыне”

 Бібліятэкар філіяла Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для дзяцей мясцовай школы правяла экспедыцыю памяці “Халакост на Гродзеншчыне”. Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся са словамі “халакост”, “генацыд”, “гета”, даведаліся пра лагеры смерці, створаныя фашыстамі на тэрыторыі Еўропы і Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і пра тое, чаму менавіта 27 студзеня стаў Міжнародным днём памяці ахвяр Халакосту. Глыбокае ўражанне пакінула ў школьнікаў кніга Беніаміна Ерузаліма “Боль памяці. Халакост на Гродзеншчыне”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з апавяданнем пра сям’ю з вёскі Ласосна, якая выратавала ад смерці чатырох яўрэяў, адзін з якіх быў падростак. Лёсы гэтых людзей вельмі ўсхвалявалі школьнікаў, прымусілі задумацца пра многае.