27 студзеня ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” прайшоў
патрыятычны ўрок “Маленькім беларусам пра Вялікую Беларусь”для членаў
аматарскага аб’яднання “Буслік”. Бібліятэкар расказала дзецям, што такое Радзіма, адкуль пайшла назва
Беларусь. Школьнікі ўдзельнічалі ў гульні “Экзатычкая сустрэча з індзейцамі”,
мэта якой зацікавіць індзейцаў нашай цудоўнай Рэспублікай Беларусь, каб яны пагадзіліся
наведаць наш край. Бібліятэкар чытала пачатак прыказкі пра Радзіму, а дзеці
прадоўжылі іх, спаборнічалі ў веданні назваў гарадоў і вёсак.