2 лютага ў філіяле
“Старадварэцкая сельская бібліятэка” адбыўся экатур “У свеце флоры і фаўны”,
прысвечаны Сусветнаму дню водна-балотных абшараў. Юныя удзельнікі даведаліся,
адкуль узяліся балоты, чым яны карысныя. Цікавасць выклікалі звесткі пра
расліны і жывелы, якія жывуць на балоце. Пад вясёлыя вершы дзеці паспрабавалі
“пабыць” чапляй. Вясёлая размінка выклікала мноства пазітыўных эмоцый. І, як
заўседы, пачастункі і цікавыя кнігі дадому.