Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская
бібліятэка” да Года міру і стварэння правяла для дзяцей мясцовай школы час
грамадзянскасці “Радзіма мая дарагая, красуйся і ў шчасці жыві”. Галоўная мэта
мерапрыемства: выхаванне ў чытачоў пачуцця патрыятызму. Школьнікі з
бібліятэкарам здзейсніді невялікі гістарычны экскурс у гераічнае мінулае
краіны. Бібліятэкар расказала дзецям аб знакамітых мясцінах, якія знаходзяцца ў
кожнай з шасці абласцей краіны. Вучні чыталі вершы аб Радзіме. Галоўны вывад з
мерапрыемства: мы-беларусы, і гэтым ганарымся.