3 лютага ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская
бібліятэка» на чарговым пасяджэнні аматарскага аб'яднання «Чамучкі» да Дня спантаннай
праявы дабрыні прайшла гадзіна добрых адносін «Што такое дабрыня". Дабрыня
- рэч дзіўная. Яна збліжае людзей, як нішто іншае, яна тая мова, на якой кожны
з вамі захоча размаўляць. Дабрыня пазбаўляе нас ад адзіноты, душэўных ран і недараванай крыўды. Мы больш набываем, чым аддаем,
калі часцей успамінаем пра тое, што чалавек становіцца чалавекам толькі
дзякуючы іншаму чалавеку. У чым і змаглі пераканацца ўдзельнікі сустрэчы.