Выбар прафесіі – адзін з адказных момантаў у жыцці маладога чалавека, які
вызначае яго далейшы жыццёвы шлях. Рынак працы сёння становіцца ўсё больш
дынамічным. Мерапрыемствы ў бібліятэцы па прафарыентацыі – адзін з важных напрамкаў
бібліятэчнай дзейнасці, які накіраваны на дапамогу старшакласнікам у нялёгкай
справе прафесійнага самавызначэння, пошуку асабістага жыццёвага шляху і
актуальнай інфармацыі аб прафесіях, якія цяпер у прыярытэце на рынку працы. “Насустрач
прафесіям – у будучыню” – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы
прайшоў час прафарыентацыі ў рамках штогадовага тыдня прафарыентацыі. Падчас
сустрэчы дзеці адказвалі на пытанні тэстаў, па якіх можна вызначыць, якая
прафесія каму падыходзіць. Актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах і абмеркаваннях пра
выбар прафесіі, разгадвалі рэбус і красворд. Таксама школьнікаў пазнаёмілі з асаблівасцямі
і тонкасцямі прафесіі бібліятэкара і з навучальнымі ўстановамі, якія рыхтуюць
бібліятэчных работнікаў. Супрацоўнік
бібліятэкі звярнула ўвагу вучняў на кніжную выставу “Твая прафесія – твая будучыня”,
якая была аформлена да гэтага мерапрыемства і на якой былі прадстаўлены кнігі і
буклеты аб прафесіях.